44
БЕЛАрусскАя
Крупы
0:05 – 4:00
0:35
Хлеб
1:00 – 6:00
5:00
кнопка (31) «старт»
Націсніце кнопку (31) «Старт» для ўключэння
выбранай праграмы прыгатавання, пры гэтым
на дысплэі (3) адлюструецца працягласць працы
праграмы, усталяваная па змаўчанні, пры гэтым
індыкатар (32) будзе гарэць пастаянна. Для
адключэння праграмы прыгатавання націсніце
кнопку (24) «Скасаванне», пры гэтым індыкатар
(32) пагасне, а на дысплэі (3) будзе міргаць
індыкатар праграмы «Малочная каша».
Выкарыстанне мультываркі
– Устанавіце чашу (8) у працоўную камеру
прылады. Упэўніцеся ў тым, што чаша (8)
устаноўленая без перакосаў і шчыльна
датыкаецца да паверхні награвальнага
элемента (14).
Заўвага:
– Не выкарыстоўвайце чашу (8) для мыцця круп
і рэзання прадуктаў, гэта можа пашкодзіць
антыпрыгарнае пакрыццё.
– Упэўніцеся, што ў працоўнай камеры і на
дне чашы (8) няма пабочных прадметаў,
забруджванняў і вільгаці.
– Перад выкарыстаннем вытрыце вонкавую
паверхню і дно чашы (8) насуха.
– У сярэдзіне награвальнага элемента (14)
знаходзіцца датчык тэмпературы (15). Сачыце
за тым, каб вольнаму перамяшчэнню датчыка
нішто не замінала.
– Калі вы гатуеце прадукты на пары, наліце
ў чашу (8) ваду такім чынам, каб вада,
якая кіпіць, не дакраналася дна латка (20).
Устанавіце латок (20) з прадуктамі ў чашу (8).
– Пасля прыгатавання прадуктаў на пары не
вымайце прадукты рукамі, карыстайцеся
кухоннымі аксесуарамі або прыналежнасцямі.
– Загрузіце прадукты ў чашу (8), кіруючыся
рэкамендацыямі ў рэцэпце (гл. кнігу рэцэптаў).
Заўвага:
– Сачыце за тым, каб аб’ём інгрэдыентаў
і вадкасцяў быў не вышэй узроўню
максімальнай адзнакі «10» і не ніжэй
адзнакі мінімальнага ўзроўню «2».
Агульны прыклад закладвання прадуктаў
(у якасці прыкладу разгледжаныя крупы) і
неабходная колькасць вады
Адмерайце крупу мерным кубкам (19) (у адным
мерным кубку змяшчаецца прыблізна 160 грамаў
круп), прамыйце яго і змясціце ў каструлю.
Дадайце ваду да адпаведнага ўзроўню:
– Для прастаты выкарыстоўвайце шкалу з
меткамі ў кубках (CUP). На шкале ёсць меткі,
якія абазначаюць прапорцыі круп і вады.
Напрыклад: Насыпаўшы чатыры мерныя кубкі
круп, наліце вады да меткі «4 кубкі» (CUP).
– Для прыгатавання рэдкіх малочных каш
рэкамендуецца прапорцыя рысу і вады 1:3.
– Зачыніце вечка мультываркі (9) да шчаўчка.
– Устаўце раздым электрычнага шнура ў гняздо
(13), размешчанае на корпусе мультываркі, а
вілку электрычнага шнура ўстаўце ў разетку.
Праграмы
аўтаматычнага
прыгатавання
прадуктаў
•
Паўторнымі націсканнямі кнопкі (30) «Меню»
выберыце адну з праграм прыгатавання:
«Малочная каша», «Тушэнне», «Суп», «На
пары», «Варка», «Выпяканне», «Крупы»,
«Хлеб». Выбар праграмы прыгатавання
пацвярджаецца адпаведным індыкатарам, які
загараецца на дысплэі (3).
•
Пры
неабходнасці
можна
ўсталяваць
неабходны час прыгатавання ўручную (гл.
табліцу). Націсніце кнопку (29) «Таймер»,
пры гэтым на дысплэі (3) адлюструецца
надпіс «Таймер» і будзе міргаць значэнне
часу, усталяванага па змаўчанні. Для
ўсталявання часу прыгатавання прадуктаў
выкарыстоўваюцца кнопкі (27) «Гадзіны» і (28)
«Хвіліны».
•
Націсніце кнопку (31) «Старт» для ўключэння
выбранай праграмы прыгатавання, пры гэтым
на дысплэі (3) адлюструецца працягласць
працы праграмы, усталяваная па змаўчанні, а
індыкатар (32) будзе гарэць пастаянна.
•
Для адключэння праграмы прыгатавання
націсніце кнопку (24) «Скасаванне», пры гэтым
індыкатар (32) пагасне, а на дысплэі (3) будзе
міргаць індыкатар праграмы «Малочная каша».
для ўсталявання часу, к якому прадукт
павінен быць прыгатаваны:
Прыклад: Вы кладзяцеся спаць а 23 гадзіне і
хочаце, каб сняданак быў гатовы к 8:30 раніцы
(адтэрміноўка павінна складаць 9 гадзін 30
хвілін).
усталяванне часу, к якому прадукт павінен
быць прыгатаваны:
– уключыце мультыварку а 23 гадзіне;
– выберыце
неабходную
праграму
прыгатавання;
– націсніце кнопку (25) «Адкладзены старт», на
дысплэі (3) загарыцца надпіс «Адкладзены»
(«Отложенный»), індыкатар (26) будзе міргаць,
акрамя таго, будзе міргаць індыкатар (32);
– для ўсталявання часу выкарыстоўвайце кнопкі
(27) «Гадзіны» і (28) «Хвіліны»;
Заўвага: - крок усталявання часу: гадзіны –
адна гадзіна; хвіліны – 10 хвілін.
MW-3802_IM.indd 44
09.01.2013 14:13:39