43
Беларускi
•
Час бесперапыннай працы прылады
не павінен перавышаць 1 хвіліны з
наступным перапынкам не меней
дзвюх хвілін.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВЕНЦАЎ
Выкарыстоўвайце венцы (7) толькі для
ўзбівання крэму, прыгатавання бісквітнага
цеста ці перамешвання гатовых дэсертаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай прылады
пераканайцеся, што вілка сеткавага шнура
не ўстаўлена ў электрычную разетку.
–
Устаўце рэдуктар венцаў (6) у маторны
блок (2), павярніце рэдуктар (6) да ўпора.
–
Устаўце венцы (7) у рэдуктар (6).
–
Устаўце сеткавую вілку ў электрычную
разетку.
–
Апусціце венцы (7) у посуд з прадуктамі.
–
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку ўключэння
(3), завароткам ручкі рэгулятара (5)
абярыце неабходную хуткасць кручэння
венцаў ці націсніце і ўтрымлівайце кнопку
рэжыму кручэння венцаў на максімальных
зваротах «TURBO» (4).
–
Завяршыўшы выкарыстанне прылады,
выміце сеткавую вілку з электрычнай
разеткі, выміце венцы (7) з рэдуктара (6),
зніміце рэдуктар (6) з маторнага блока (2).
Увага!
•
Забараняецца выкарыстоўваць венцы
(7) для замешвання стромкага цеста.
•
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да
ўключэння прыбора.
•
Час бесперапыннай працы не павінен
перавышаць 1 хвіліны з наступным
перапынкам не меней дзвюх хвілін.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАЖОЎ-
ЗДРАБНЯЛЬНІКАЎ
Нажы-здрабняльнікі (11, 12) выкарыстоўваюцца
для драбнення мяса, сыра, лука, араматычнай
травы, часныку, морквы, грэцкіх арэхаў,
міндаля і садавіны.
Увага! Забараняецца здрабняць вельмі
цвёрдыя прадукты, такія як мушкатовыя
арэхі, зерне кавы і збожжа.
Перад тым, як пачаць драбненне:
•
Нарэжце мяса, сыр, лук, часнык, моркву
кавалачкамі прыкладна аднолькавай
велічыні.
•
Выдаліце ў травы сцеблы, арэхі ачысціце
ад шкарлупіны.
•
Выдаліце косткі, жылы і храсткі з мяса.
•
Для дасягнення аптымальных вынікаў
скарыстайцеся дадзенымі, прыведзенымі
ў табліцы.
Будзьце асцярожныя: нажы вельмі
вострыя! Заўсёды трымайце нажы за
верхні пластмасавы хваставік.
–
Усталюйце прывадны вал (10) на вось чары
(9).
–
Усталюйце ніжні нож (11) на прывадны
вал (10), папярэдне зняўшы з яго ахоўны
кажух.
–
Для
больш
эфектыўнага
працэсу
драбнення прадуктаў рэкамендуецца
выкарыстоўваць верхні нож (12).
–
Зніміце з нажа (12) ахоўны кажух і
ўсталюйце яго па-над ніжнім нажом (11).
–
Прытрымваючы
верхнюю
частку
прываднага вала (10), павярніце верхні нож
(12) па гадзіннікавай стрэлцы да ўпора.
–
Прадукты, прызначаныя для перапрацоўкі,
змясціце ў чару (9).
–
Усталюйце вечка (15) на чару (9).
–
Націсніце на кнопкі фіксацыі (18) вечка-
рэдуктара (16), усталюйце вечка-рэдуктар
(16) на вечка (15), адпусціце кнопкі фіксацыі
(18), пераканайцеся, што фіксатары (17)
надзейна зафіксаваліся на чары (9).
–
Устаўце маторны блок (2) у вечка-
рэдуктар (16), павярніце маторны блок
(2) па гадзіннікавай стрэлцы да пстрычкі
фіксатара (19).
–
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку ўключэння
(3), завароткам ручкі рэгулятара (5)
абярыце неабходную хуткасць кручэння
нажоў-здрабняльнікаў ці націсніце і
ўтрымлівайце кнопку рэжыму кручэння
нажоў-здрабняльнікаў на максімальных
зваротах «TURBO» (4).
–
Падчас працы адной рукой трымайце
маторны блок (2), іншай прытрымвайце
чару (9) за ручку.
–
Завяршыўшы выкарыстанне прылады,
выміце сеткавую вілку з электрычнай
разеткі.
–
Для здымання маторнага блока (2)
націсніце на кнопку фіксатара (19) і
павярніце маторны блок (2) супраць
гадзіннікавай стрэлкі.
VT-1477 IM.indd 43
09.02.2012 10:28:45