40
Беларускi
−
Калі падэшва праса (13) нагрэецца да за-
дадзенай тэмпературы, індыкатар (6) за-
гасне, можна прыступаць да прасавання.
−
Рэгулятарам пастаяннай падачы пары
(4) усталюйце неабходную інтэнсіўнасць
параўтварэння, пара пачне выходзіць з
адтулін падэшвы праса (13) (мал. 4).
−
Пасля выкарыстання праса ўсталюйце
рэгулятар тэмпературы (9) у становішча
«MIN», а рэгулятар пастаяннай падачы
пары (4) у становішча «
» (падача пары
выключана).
−
Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і
дачакайцеся поўнага астывання праса.
УваГа!
Калі падчас працы не адбываецца пастаян-
най падачы пары, праверце правільнасць
становішча рэгулятара падачы пары (4) і пе-
раканайцеся ў наяўнасці вады ў рэзервуары.
Дадатковая падача пары
Функцыя дадатковай падачы пары карысная
пры разгладжванні зморшчын і можа быць
скарыстана толькі пры высокатэмпературным
рэжыме прасавання (рэгулятар тэмпературы
(9) у становішчы «MAX»).
Пры націску кнопкі падачы пары (3) з падэш-
вы праса будзе інтэнсіўна выходзіць пара.
Нататка:
−
У пазбяганне выцякання вады з паравых
адтулін націскайце кнопку дадатковай па-
дачы пары (3) з інтэрвалам у 4-5 секунд.
вертыкальнае адпарванне
Функцыя вертыкальнага адпарвання можа
быць скарыстана толькі пры высокатэмпера-
турным рэжыме прасавання (рэгулятар тэм-
пературы (9) у становішчы «MAX»).
Трымайце прас вертыкальна на адлегласці
10-30 см ад адзежы і націскайце кнопку па-
дачы пары (3) з інтэрвалам у 4-5 секунд, пара
будзе інтэнсіўна выходзіць з адтулін падэшвы
праса (13) (мал. 5).
важная інфармацыя
−
Не рэкамендуецца выконваць вертыкаль-
нае адпарванне сінтэтычных тканін.
−
Пры адпарванні не датыкайцеся падэшвай
праса да матэрыялу, каб пазбегнуць яго
аплаўлення.
−
Ніколі не адпарвайце адзежу, надзе-
тую на чалавека, таму што тэмпература
выходзільнай пары вельмі высокая, кары-
стайцеся плечкамі ці вешалкай.
−
Пасля таго як вы скончыце гладзіць, вы-
ключыце прас, дачакайцеся яго поўнага
астывання, пасля чаго адкрыйце вечка
залівальнай адтуліны (2), перавярніце
прас і злейце рэшткі вады (мал. 6).
ачыстка паравой камеры
Для павелічэння тэрміна службы праса рэка-
мендуецца рэгулярна выконваць ачыстку па-
равой камеры, асабліва ў рэгіёнах з цвёрдай
вадаправоднай вадой.
−
Усталюйце рэгулятар пастаяннай падачы
пары (4) у становішча «
» (падача пары
выключана).
−
Напоўніце рэзервуар (10) вадой да адзнакі
«MAX» (12).
−
Пастаўце прас на падставу (8).
−
Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
−
Завароткам рэгулятара (9) усталюйце
максімальную тэмпературу нагрэву па-
дэшвы праса «MAX», пры гэтым загарыцца
індыкатар (6).
−
Калі падэшва праса (13) нагрэецца да
ўсталяванай тэмпературы, індыкатар (6)
загасне. Дачакайцеся паўторнага разагра-
вання падэшвы праса, пасля гэтага можна
праводзіць ачыстку паравой камеры.
−
Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.
−
Размясціце прас гарызантальна над
ракавінай, націсніце і ўтрымлівайце кнопку
«SELF-CLEAN» (11).
−
Кіпячая вада і пара разам з шумавіннем
будуць выходзіць з адтулін падэшвы праса
(13).
−
Злёгку калышыце прас наперад назад, па-
куль уся вада не выйдзе з рэзервуара (10).
−
Пастаўце прас на падставу (8) і дайце яму
цалкам астыць.
−
Калі падэшва праса (13) цалкам астыне,
пратрыце яе кавалачкам сухой тканіны.
−
Перш чым прыбраць прас на захоўванне,
пераканайцеся, што ў рэзервуары (10)
няма вады, а падэшва праса (13) сухая.