20
БЕЛАрусскАЯ
знаходзіцца ў месцах, недаступных для
дзяцей, малодшых за 8 гадоў.
•
Дзеці ва ўзросце больш за 8 гадоў і людзі
з абмежаванымі магчымасцямі могуць
карыстацца прыладай толькі ў тым выпадку,
калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы,
якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што
ім былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі аб бяспечным карыстанні
прыладай і тых небяспеках, якія могуць
узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
•
Увага!
Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай.
Небяспека ўдушша!
•
Перыядычна правярайце стан сеткавага шнура
і вілак сеткавага шнура. Не карыстайцеся
прыладай, калі ёсць якія-небудзь пашкоджанні
корпуса маторнага блока, сеткавага шнура ці
вілкі сеткавага шнура.
•
Забараняецца самастойна разбіраць і
рамантаваць прыладу. Пры выяўленні
няспраўнасцяў адключыце прыладу ад
электрасеткі і звярніцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
•
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
•
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных
для дзяцей і людзей з абмежаванымі
магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДрЫХТОЎкА ДА ПрАЦЫ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады ў халодных (зімніх) умовах
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
–
Цалкам распакуйце прыладу і зніміце любыя
наклейкі, якія замінаюць працы прылады.
–
Праверце цэласнасць прылады, пры
наяўнасці пашкоджанняў не карыстайцеся
прыладай.
–
Перад уключэннем пераканайцеся ў тым, што
напружанне электрычнай сеткі адпавядае
працоўнаму напружанню прылады.
–
Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
цёплай вадой з нейтральным мыйным
сродкам усе здымныя дэталі: насадку-
блэндар (1), венца (8), чару (11), нож-
здрабняльнік (10), ніжнюю частку насадкі
для пюрэ (13) i мерную шклянку (14).
–
Маторны блок (3), рэдуктар венца (7) і
вечка-рэдуктар (9) пратрыце мяккай, злёгку
вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце
насуха.
Увага!
Не апускайце маторны блок (3), рэдуктар
венца (7), вечка-рэдуктар (9), верхнюю
частку насадкі для пюрэ (13), сеткавы шнур
і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя
іншыя вадкасці.
Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў
посудамыйную машыну.
Працягласць працы
Працягласць бесперапыннай працы з насадкамі
не павінна перавышаць 1 хвіліны. Пры драбненні
цвёрдых прадуктаў нажом-здрабняльнікам (10)
працягласць працы не павінна перавышаць
15 секунд.
Паміж працоўнымі цыкламі рабіце перапынак не
меней 3-5 хвілін.
ВЫкАрЫсТАННЕ НАсАДкІ-БЛЭНДАрА (1)
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад устаноўкай насадак
пераканайцеся ў тым, што вілка сеткавага
шнура не ўстаўлена ў электрычную разетку.
–
Устаўце насадку-блэндар (1) на маторны
блок (3) да пстрычкі фіксатараў (2).
–
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
–
Пагрузіце насадку-блэндар (1) у ёмістасць
з прадуктамі, якія вы жадаеце здрабніць
ці перамяшаць. У якасці ёмістасці можна
выкарыстоўваць мерную шклянку (14).
–
Рэгулятарам (6) усталюйце жаданую
хуткасць працы. Для ўключэння прылады
націсніце і ўтрымлівайце кнопку (5)
.
Выкарыстоўвайце дадзены рэжым працы для
змешвання вадкіх прадуктаў.
–
Пры націску і ўтрыманні кнопкі (4) «TURBO»
прылада будзе працаваць на максімальных
абаротах. Выкарыстоўвайце дадзены рэжым
працы для сумеснай апрацоўкі вадкіх і
цвёрдых прадуктаў.
–
Нататка:
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да
ўключэння прылады. Аб’ём прадуктаў, што
перапрацоўваюцца, не павінен перавышаць
2/3 ад аб’ёму ёмістасці, у якой яны
перапрацоўваюцца.